Альберт Вялікі
Альберт Вялікі | |
---|---|
лац.: Albertus Magnus | |
Дата нараджэння | каля 1200[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лістапада 1280[3][2][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | хімік, музыказнавец, філосаф, пісьменнік, эканаміст, астролаг, энтамолаг, багаслоў, географ, батанік, каталіцкі біскуп, настаўнік |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Фама Аквінскі[4][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альбе́рт Вялі́кі, ці Святы Альберт, Альберт Кёльнскі, Альберт фон Больштэт (лац.: Albertus Magnus, каля 1200 — 15 лістапада 1280) — філосаф, тэолаг, навуковец. Выдатны прадстаўнік сярэдневяковай схаластыкі, дамініканец, прызнаны Каталіцкай Царквой Настаўнікам Царквы, настаўнік Фамы Аквінскага.
Нарадзіўся ў сям'і графа фон Больштэта ў Лаўінгене. Дакладная дата нараджэння невядомая, як мяркуюць, нарадзіўся паміж 1193 і 1206 гадамі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Каля 1212 года паступіў у Падуанскі ўніверсітэт, дзе вывучаў працы Арыстоцеля і Айцоў царквы, а таксама праявіў вялікія здольнасці да прыродазнаўчых навук. У 1223 годзе ўступіў у дамініканскі ордэн, працягваючы заняткі тэалогіяй і навукай. З 1228 па 1254 гады Альберт выкладае ў найбуйнейшых універсітэтах Баварыі і Францыі і знаходзіць славу найвялікшага схаласта Еўропы. Яшчэ да пачатку выкладання ў Парыжы (1245) адбываецца знаёмства з Фамой Аквінскім, які затым стане адным з любімых вучняў Альберта і будзе суправаджаць яго ў паездках па ўніверсітэтах і шматлікіх падарожжах.
У 1254 годзе прызначаны правінцыялам Дамініканскага ордэна. Дзейнасць Альберта на гэтай пасадзе спрыяла развіццю ордэна ў даручанай яму правінцыі Тэўтонія і росту колькасці братоў. У 1260 Папа Рымскі Аляксандр IV прызначыў Альберта біскупам Рэгенсбурга, але па заканчэнні двух гадоў Альберт адмовіўся ад біскупскага служэння, якое замінала яго навуковым і тэалагічным заняткам.
Да 1270 годзе Альберт жыў у Рэгенсбургу, потым пераехаў у Кёльн, дзе і жыў да смерці.
Памёр у 1280 годзе ў Кёльне, дзе і пахаваны ў дамініканскай царквы св. Андрэя.
Беатыфікаваны у 1622 годзе, у 1931 годзе Папа Пій XI кананізаваў Альберта. У 1941 годзе быў абвешчаны заступнікам вучоных.
Дзень памяці ў Каталіцкай Царкве — 15 лістапада.
Зноскі
- ↑ Union List of Artist Names Праверана 14 верасня 2017.
- ↑ а б St. Albertus Magnus // Encyclopædia Britannica Праверана 6 жніўня 2022.
- ↑ а б в г д е Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 41. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ а б в Plancy J. C. Albert le Grand // Dictionnaire infernal — 6 — Plon, 1863.
- ↑ https://database.rag-online.org/viewer.p/1/4/object/46-2204129
- ↑ а б https://resource.database.rag-online.org/ngQG2j971QY71fmokQJfa
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Альберт Вялікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. С. 272.
- Альберт фон Больштедт // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альберт Вялікі
- Фокин А. Р., Усков Н. Ф. Альберт Великий // Православная энциклопедия. Т. 2. — С. 72—75.
- Святы Альбэрт Вялікі, біскуп і доктар Касцёла
- St. Albertus Magnus. Артыкул на сайце NewAdvent (англ.) Праверана 12 верасня 2008 г.
- Albert the Great. Артыкул на сайце Stanford Encyclopedia of Philosophy (англ.) Праверана 12 верасня 2008 г.
- Удзел Цэрквы ў спрэчцы пра перпетуум мобіле. Артыкул на сайце Перпетуум мобіле Архівавана 29 снежня 2011. Праверана 12 верасня 2008 г.
- Нарадзіліся ў 1200 годзе
- Нарадзіліся ў Герцагстве Баварыя
- Памерлі 15 лістапада
- Памерлі ў 1280 годзе
- Памерлі ў Кёльне
- Пахаваныя ў Кёльне
- Выкладчыкі Сарбоны
- Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Асобы на марках
- Лацінскія філосафы
- Філосафы Германіі
- Філосафы Францыі
- Філосафы XIII стагоддзя
- Схаласты
- Астролагі XIII стагоддзя
- Алхімікі
- Дамініканцы
- Дактары Касцёла
- Персанажы «Боскай камедыі»
- Каталіцкія святыя
- Хрысціянскія святыя XIII стагоддзя
- Кананізаваныя ў XX стагоддзі
- Святыя паводле алфавіта
- Біскупы Рэгенсбурга
- Прадракальнікі